Непратаптаны Шлях 2011

25.05.2011

Непратаптаны Шлях 2011

Шмат чаго хацелася б сказаць аб фэсце, але ж пакуль усё сфармулюеш ужо пачнецца восьмы фэст:) Можа гэта нават і добра, што час абмежаваны. Прыйдзецца нешта выбраць.

Таму спадзяюся што падсвядомасць выдасць свае самые яскравыя ўражанні і значныя высновы. Калі не, то не :)


Адразу ж - Дзякуй усім удзельнікам арганізацыі фэста! Было вельмі прыемна супрацоўнічаць з вамі! Дзякуй за тое, што вы выдаткавалі свой час і сваю энергію на гэту справу. Толькі дзякуючы вам гэта змагло адбыцца. І без вашай дапамогі фэста б не было.
Атмасфера – гэта тое, што застаецца ў памяці пра падзеі, якія здараюцца з намі. Праз нейкі час з вялікай долей верагоднасці мы забудземся пра тэмы майстар-класаў, пра парады па акцёрскаму майстарству, нават пра спектаклі. Застануцца ўражанні, эмоцыі, застануцца зусім неістотныя дробязі – якія як раз і з’яўляюцца часткай той самай атмасферы. Так уладкаваны чалавек. Гэта здаецца крыху дзіўна. Чаму так атрымліваецца, што мы лепей запамінаем атмасферу падзеі, чым сутнасць той інфармацыі якую нам перадавалі?


А, якім чынам фарміруецца атмасфера мерапрыемста? На маю думку, яна складаецца з сукупнасці ўнутраннага ўтрымання ўсіх яе ўдзельнікаў. Відаць, менавіта гэту інфармацыю счытваюць і запамінюць нашыя галовы. І ны выснове гэтых успамінаў фарміруецца наша жаданне (ці нежаданне) зноў апынуцца ў гэтай атмасферы. І калі чалавек праз нейкі час зноў выказвае сваё жаданне сустрэцца, то гэта неяк характэрызуе і атмасферу, якая прысутнічае пры вашых сустрэчах і адпаведна ваша ўнутраннае ўтраманне:) Таму і нараджаецца ў сэрцы такое пачуццё, якое можна пазначыць словам падзяка, што людзі будуюць камфортную, прыемную атмасферу і для цябе там знаходзіцца места.


Цікавы момант, што наша каманда здольная гуляць амаль без трэніровак:) Што ж наперадзе яшчэ шмат работы па падвядзенні вынікаў, апрацоўцы матэрыялаў і інш. Ёсць буйныя планы зрабіць добрую справаздачу, якая акрамя іншага будзе ўключаць і фатаграфіі і відэа маіэрыялы. Блага відэа наздымана аж на 45 гігоў, а колькасць аб’ектываў, мне падчас здавалася, перавышала колькасць удзельнікаў фэста. І гэта файна, але ж патрабуе нейкага часу каб з гэтым разабрацца. Спадзяюся, што да таго часу ваш/наш інтарэс да гэтага матэрыялу не вычарпаецца :)

Ну і дарэчы ўжо пара пачынаць рыхтаваца да “Восьмага міжнароднага ляляля…” :)


Возврат к списку