5 ліпеня 2025 года ў офісе Брэсцкага аддзялення «Беларускай Асацыяцыі дапамогі дзецям інвалідам і маладым інвалідам» па вул. Маладагвардзейскай г. Брэста валанцёры «Інклюзіўнага цэнтра прасоўвання ЗЛЖ» сумесна з валанцёрамі ЦГАСД па вул. Машэнскага, 66 правялі праграму «Міласэрнасць і каханне». Незабыўная хатняя атмасфера паразумення напоўніла офіс, дзе дзеці розных узростаў і інваліднасцей разам з бацькамі ўдзельнічалі ў гульнях на знаёмства і ў спецыяльнай адаптаванай гульнявой праграме для дзяцей з разыначкамі.

Пасля ўручэння пунсовых руж і падарункаў атрымалі асаблівую падзяку бацькі за гераічнае служэнне, любоў і клопат да сваіх асаблівых дзяцей.

У завяршэнні ўсе віталі адзін аднаго цёплымі поціскамі рукі.

5 ліпеня 2025 года Іван Шмыга