Кіраўніку праекта Ірыне пашчасціла пабываць у ролі стэплера ў драме, якая скончылася хэпі-эндам. Навічкам пераўвасабляцца было складана, але яны адчулі шмат пазітыву. Цэлая палітра жанраў з'явілася ў выніку складання валанцёрамі самых розных гісторый і іх прайграванні ў прамым эфіры трэнінгу.
Прагляд і абмеркаванне ўрыўкаў з фільмаў "Дзень восьмы", "Чалавек дажджу", "Танцую ўнутры" далі нам магчымасць убачыць і зразумець асаблівасці ўспрымання свету і характар зносін людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Мы змаглі яшчэ раз абмеркаваць складанасці, якія ўзнікаюць у зносінах з хлопцамі з ОПФР, а таксама прадумаць варыянты сваіх паводзін у такіх сітуацыях
У завяршэнні нашай сустрэчы мы бралі ўдзел у гульнях на супрацоўніцтва. Вежа са шкляначак, пабудаваная па найноўшых тэхналогіях дзякуючы працавітым рукам валанцёраў, а таксама гонкі з тэніснымі мячыкамі пераканалі ўсіх удзельнікаў трэнінгу ў перавагах супрацоўніцтва і працы ў камандзе.