Мэты Кірмашу - 2007:
- садзейнічанне рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, аб'яднанню намаганняў, накіраваных на вырашэнне актуальных сацыяльных праблем, забеспячэнне сацыяльнай бяспекі і павышэнне ўзроўню сацыяльнага дабрабыту;
• адраджэнне ў грамадстве традыцый міласэрнасці і дабрачыннасці, садзейнічанне прасоўванню перадавых тэхналогій сацыяльнай работы і тэхналогіі дзяржаўнага сацыяльнага заказу, развіццю сацыяльнага партнёрства і сацыяльна адказнага бізнесу;
• прэзентацыя дзейнасці дзяржаўных, грамадскіх, рэлігійных і камерцыйных арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, садзейнічанне павышэнню іх грамадскага статусу;
• правядзенне адкрытага рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў некамерцыйных арганізацый для практычнай рэалізацыі лепшых распрацовак з выкарыстаннем патэнцыялу міжсектарных узаемадзеянняў;
• стварэнне ўмоў для абмену досведам і развіцця прафесійных кантактаў паміж спецыялістамі.
У аргкамітэт Кірмашы ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, якія працуюць у сферы аказання сацыяльных паслуг, а таксама міжнародных арганізацый.
У мерапрыемствах Кірмашу прынялі ўдзел спецыялісты дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый з Аўстраліі, Беларусі, Бельгіі, Германіі - прадстаўнікі 71 арганізацыі, з іх 43 дзяржаўныя, 27 грамадскіх, 1 камерцыйная. На конкурс прадстаўлены 83 сацыяльныя праекты.
Для ацэнкі прадстаўленых праектаў, вызначэння лаўрэатаў і дыпламантаў Кірмаша, у Экспертную раду былі запрошаны беларускія спецыялісты з Мінска і Брэсцкай вобласці, якія працуюць па профілі тэматычных секцый.
Лаўрэатам Кірмашу за кошт сродкаў Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ўручаны 2 прынтэры, а дыпламантам - 10 флэш-карт. Група экспертаў прапанавала ўвесці спецыяльную намінацыю Кірмашу "За працу па аб'яднанні і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці сацыяльных работнікаў" для ГА "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў", быў набыты падарунак. Аднак гэтая намінацыя не ўзгодненая з аргкамітэтам і не можа быць прысуджаная ў прынцыпе, бо ГА БАСР не давала ў аргкамітэт справаздачу аб сваёй дзейнасці. ГА БАСР кампенсавала кошт набыцця прыза з уласных сродкаў.