Брэсцкае абласное маладзёжнае грамадскае аб'яднанне (БМОГА) "Інвалід і асяроддзе" з 19 чэрвеня па 5 жніўня 2004 года правяло тры этапы экалагічнай праграмы "Дубрава радасці" ІСАР.
1 ЭТАП - азнаямленчы
Маладыя інваліды і маладыя сем'і інвалідаў з 19 па 26 чэрвеня 2004 года на Белым возеры правялі комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на магчымасць развіцця экалагічнага турызму самай ушчэмленай катэгорыі людзей. У нашай вобласці няма турыстычных баз, прыстасаваных прыняць інвалідаў. Таму на т.б. "Спадарожнік", Белага возера была добраўпарадкавана турыстычная стаянка на 30 чалавек з фізічнымі абмежаваннямі.
ВЫНІКІ:
1. Выбраная і вычышчаная пляцоўка не далёка ад т.б. Спадарожнік" пад намёты і летнія падстрэшкі.
2. Пабудаваны спецыяльны навес - комплекс. Для правядзення намётавага лагера інвалідам падчас непагадзі. (Сталы, рукамыйніцы, кухня, эстрада, клас для тэарэтычных заняткаў.)
3. Абрарудаваны спецыяльны туалет для інвалідаў-калясачнікаў.
Вопыт экалагічных праграм 2001-2002 гадоў, асабліва "Дубрава радасці", паказаў, што любоў да прыроды на поўныя грудзі ўбіраюць дзеці непасрэдна з бацькамі ў летні перыяд за горадам. Праз прадуманыя экалагічныя акцыі і гульні мы дамагаліся дзіўных вынікаў.
Перад пачаткам праграмы ў красавіку месяцы адбыўся 10 дзённы заезд на турыстычную базу. "Спадарожнік" дваццаці чалавек. Прайшла актыўная рэабілітацыя і адбор не толькі творча здольных дзяцей, але і цягавітых, якія могуць вытрымаць нагрузкі фізічнай працы і намётавае пражыванне падчас добраўпарадкавання і аднаўлення Цар-дуба. Фінансаваў гэтую праграму Камітэт па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкаму.
Архітэктар і індывідуальны прадпрымальнік Лукша А.А. запраектавала добраўпарадкаванне турыстычных стаянак, парасон-дах дуба.
ТАА "Цэнтр моладзевай ініцыятывы" Брэсцкага раён, Белае возера т.б. "Спадарожнік" аказалі дапамогу ў правядзенні трох экалагічных этапаў, падалі абсталяванне, майстэрні і турыстычны і веласіпедны рыштунак.
"Белае возера"- гэта курортная зона Рэспубліканскага значэння. На яе тэрыторыі знаходзяцца 10 турыстычных баз, Дзіцячы аздараўленчы цэнтр і санаторый. "Берасце". Агульная колькасць адпачывальнікаў у летні перыяд адначасова перавышае 2000 чалавек. У сувязі з эканамічнымі праблемамі краіны павысілася наведвальнасць бліжэйшых (у радыусе 3 кв. км) чатырох азёр, прычым на дзікім некантралюемым узроўні. Празмерная насычанасць і варварскі, не арганізаваны турызм згубна дзейнічае на экалагічную жамчужыну нашага краю. Гэтую праблему вывучылі і падалі нам рэфератыўную навуковую справаздачу два студэнты з Брэсцкага ўніверсітэта ім. А.С. Пушкіна Гусеў Раман і Іван пад кіраўніцтвам Карпука В.К. Беларускага геаграфічнага таварыства, кандыдата геаграфічных навук. Яны правялі аналіз згубнага ўздзеяння на экалогію санаторна-курортнай зоны Белага возера ад інтэнсіўнага не арганізаванага турызму.
2 ЭТАП - добраўпарадкаванне і аднаўленне цар-дуба.
З 23 па 30 чэрвеня 20 маладых інвалідаў, валанцёраў, альпеністаў стартавалі на веласіпедах і калясках з Брэста ў Маларыцкі раён, дзе на працягу 7 дзён праводзілі рабочы лагер у Пажэжынскіх лясах. Невялікай групай у складзе трох чалавек. Брэсцкага раёна ў Маларыцкі раён да цар-дуба.
Імі былі разбіты стаянкі, вогнішчы. Адбылася сустрэча і папярэдняя дамова з музеем даўніны і побыту ў Медна. Прааналізаваны новы турыстычны маршрут.
А 23 чэрвеня быў разбіты працоўны лагер непасрэдна каля пакалечанага дуба. Асноўная група размясцілася ў памяшканні школы вёскі Старое Раматава. За гэты перыяд абгароджаны сам цар - дуб. Добраўпарадкавана стаянка каля яго. Апрацавана і вычышчана пашкоджаная верхавіна дуба. Змантаваны і падняты на верхавіну саргофак - дах. Разьбой па дрэве выразана таблічка і пастаўлены сімвалічны слуп. Згодна з праектам, сіламі турыстаў, якія наведваюць дуб, будзе ўладкована маставая з каменя, якая нагадвае па форме сам дуб. Як даніна павагі кожны турыст павінен прынесці з сабой каменьчык са сваёй Радзімы і тым самым быць саўдзельнікам аднаўлення велічы нашай Матухны-прыроды. Адбылася памятная сустрэча з прадстаўнікамі аховы прыроды Маларыцкага райвыканкама. Штодзённае наведванне і дапамога Пажэжынскага лясніцтва, усё гэта ў адным парыве злучыла людзей, якія хварэюць, за наш родны прыродны дом.
3 ЭТАП - аналіз праведзенай працы\
Фармальная і нефармальная група з 1 па 3 жніўня перасекла мяжу Рэспубліка Польшча і накіравалася ў Бяласток для азнаямлення з праектаванай канатнай дарогі па вярхах дубоў у раёне Беластока Белавежскай пушчы Польскага боку. На веласіпедах і інваліднай калясцы перасеклі мяжу ў Пясчатцы недалёка ад г. Высокае. Сустрэліся ў Беластоку з архітэктарамі праекціроўшчыкамі канатнай дарогі. З выездам на месца самі пераканаліся ў добрай задуме меркаванай працы. Падказалі свае варыянты бачання і сумесна намецілі спосабы супрацоўніцтва. Вярталіся ўздоўж ракі Буг па святых мясцінах узбярэжжа да Брэсту праз Цярэспаль сваім веламарафонам і шчасна перасеклі мяжу. Прааналізаваўшы варыянты Польскага праекту і меркаваныя варыянты нашай ідэі, вырашылі пакідаць ландшафт не кранутым. Бо сама ідэя заключаецца ў тым, каб прайсціся па вярхах магутных дубоў не з птушынага палёту і ў кабіне, а непасрэдна адчуць лістоту, і праявіць смеласць, сілу, кемлівасць, спрыт, словам усе тыя рысы характару неабходныя для рэабілітацыі маладога інваліда.
МЭТА праекта практычна дасягнута. Спадзяемся ў далейшым разам з камерцыйнымі і дзяржаўнымі структурамі арганізаваць актыўны турызм для інвалідаў Брэсцкай вобласці. Зьявіліся зацікаўленыя людзі. Удалося інвалідам з дапамогай валанцёраў-альпіністаў захаваць паранены шматвяковы дуб і арганізаваць пешаходны і веласіпедны маршрут. "Дубрава радасці", звязаўшы яго з балоцістай сцежкай пераадолення і этнаграфічным музеем. Пашырыць турыстычную дзейнасць у рэгіёне з умовай аховы навакольнага асяроддзя і выкарыстання прыродных і этнаграфічных рэсурсаў. З'явіўся новы козыр у гэтым маршруце - ЛЮДЗІ З АБМЕЖАВАНЫМІ МАГЧЫМАСЦЯМІ АДНАВІЛІЛІ ІЗРАНЕНЫ ДУБ У ПАРАДЗЕНЬ 60 ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ РБ. Намеціліся на наступны год ужо жадаючыя правесці па гэтым маршруце іншыя групы арганізацый інвалідаў Брэсцкай вобласці.
ЗАДАЧЫ выкананы, каб сваімі непасільнымі справамі прымусіць кожнага падумаць аб прыродным доме, дзе мы жывем. Рэабілітавалі не толькі грамадства, але ўмацавалі духоўна і фізічна інвалідаў. Пацвердзілі супрацу з дзяржаўнымі структурамі пры правядзенні планавых сумесных масавых экалагічных акцый. Практычна ўцягнулі ў актыўнае экалагічнае жыццё нашага таварыства маладых інвалідаў. Паўсюдна прапагандавалі сусветны экалагічна здаровы лад жыцця. Прыцягнулі спецыялістаў па гэтым напрамку, дзяцей, моладзь. Паказалі на сваім прыкладзе наступствы забруджвання навакольнага асяроддзя. Акцэнтавалі гэтай міжнароднай акцыяй сродкі масавай інфармацыі.
Прыцягнулі валанцёрскі рух, спецыялістаў, вялікую колькасць дзяцей і практычна распрацавалі з новы маршрут, які ўзбагачае экатурызм з этнаграфічнай спадчынай краю.
Метад аналізу згубнага ўздзеяння неарганізаванага турызму дазволіць прымусіць грамадскасць абгрунтавана біць трывогу і выходзіць на вырашэнне гэтых праблем на дзяржаўным узроўні.
Пачынаючы з падрыхтоўчага этапа камандай з 12 чалавек правялі экалагічны лагер з дваццаццю людзьмі, а таксама працоўны экалагічны лагер. "Дубрава надзеі" (20 чалавек з прыцягненнем валанцёраў і альпіністаў), для дзяцей з Чарнобыльскай зоны - 300 чалавек, мясцовага насельніцтва в. Меднае і Пажэжынскай, Раматаўскай зоны. Выявілася вялікая актыўнасць у дапамозе мясцовых жыхароў, лясніцтва і прадстаўнікоў улады, а таксама мясцовай прэсы.
Сумесна з абласным упраўленнем па фізкультуры і спорце і ўпраўленнем культуры і адукацыі будуць разгледжаны нашы вынікі даследаванняў па аналізе згубнага ўздзеяння на экалогію санаторна-курортнай зоны Белага возера ад інтэнсіўнага не арганізаванага турызму, а таксама па арганізацыі і добраўпарадкаванні новага турыстычнага маршруту і рэабілітацыйнага турызму для інвалідаў наогул.
Прадугледжваецца дапамога камітэта па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, супрацоўніцтва з інвалідамі Люблінскага ваяводства, (практычным шляхам прааналізуем магчымасці экатурызму інвалідаў Беларусі і Польшчы,) з камерцыйнай структурай ТАА "Цэнтрам моладзевай ініцыятывы" Брэсцкага раёна (стварыць безбар'ернае асяроддзе на т.б. "Спадарожнік)" узамен на дапамогу ў правядзенні трох экалагічных груп.