Керамічная майстэрня  «КерамАРТ»

Як вынік 20 гадовай рэабілітацыйнай працоўнай праграмы БМАГА "Інвалід і асяроддзе" і ТАА "Цэнтр маладзёжнай ініцыятывы" ў 2005 годзе арганізавалася  майстэрня «Керам Арт» у г. Брэсце па вул. Ленінградская, 39. Амаль з самага пачатку нашай працы мы пачалі займацца вытворчасцю сувенірнай. прадукцыі, посуду і прыкладных вырабаў з керамікі.

Адметнасцю нашага цэнтра з'яўляецца тое, што ў нашай майстэрні працуюць і адначасова праходзяць працоўную рэабілітацыю маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Цяпер у нас працуе шэсць чалавек. Ня гледзячы, на нашы асаблівасці, мы заўсёды стараемся трымаць якасць нашай прадукцыі на самым высокім узроўні. За ўвесь час нашай працы мы распрацоўвалі і выпускалі на рынак велізарную колькасць відаў рознай прадукцыі, але спыніліся на тым, што сапраўды запатрабавана пакупнікамі, і тое, што ў нас атрымліваецца рабіць лепш за іншых. У 2006 годзе мы пазнаёміліся з досведам такіх жа прадпрыемстваў, як і наша, у Швецыі. Там яны носяць форму сацыяльных кааператываў. Працу свайго цэнтра мы пачалі будаваць на прыкладзе кампаніі «Раслаген» Швецыя www.coompanion.se. І ўжо з 2007 года мы сталі прымяняць прынцыпы і метады сацыяльнай кааперацыі ў сябе ў «КерамАРТ». Дагэтуль мы рэгулярна абменьваемся досведам і дзелімся новымі распрацоўкамі і тэхналогіямі. У 2008 годзе мы ўступілі ў Асацыяцыю Шведскіх сацыяльных кааператываў SKOOPI www.skoopi.coop. Трэба адзначыць, што мы сталі першым і пакуль адзіным, замежным, сацыяльным кааператывам. У сваёй працы мы выкарыстоўваем прынцыпы сацыяльнай кааперацыі. Паколькі адзін з гэтых прынцыпаў - салідарнасць, то мы дзелімся сваім досведам з усімі, хто ўжо стварыў свой кааператыў або імкнецца да гэтага. Мы рэгулярна праводзім семінары і майстар-класы пры падтрымцы нашых шведскіх калег. Будзем рады з вамі супрацоўнічаць!

У 1999 годзе мы прыйшлі да высновы, што галоўная мэта рэабілітацыі маладых інвалідаў – гэта паўнавартасная праца.

На базе майстэрні "Зялёнага дома" БМГАА "Інвалід і асяроддзе" пастаянна праводзіць выязныя праграмы працоўнай рэабілітацыі і экатурызму фінансава падтрыманыя наступнымі замежнымі фондамі: праграма "Праз 20 гадоў", "Кампутарны лікбез" БМАГА "Інвалід і асяроддзе", "З. "Вада крыніца жыцця" 2001 г - ІСАР, "Дубрава радасці" 2004г. - ІСАР, «Чорны паплаў» 2005г. - ІСАР, «Ад сэрца да сэрца» 2006г. - ІСАР, Шведская праграма "Сацыяльныя кааператывы", "Мастацтва быць сабой" падтрыманага Міжнародным дзіцячым фондам, "Нефармальнае навучанне творчым прафесіям для людзей з абмежаванымі магчымасцямі"  Фінскага пасольства. "Зялёны дом" набывае імідж цэнтра распаўсюджвання новых ідэй па даступнай працоўнай і культурнай рэабілітацыі для людзей з абмежаваннямі.