Удзельнікамі майстар-класа сталі:

тэатральны калектыў «Дом надзеі», г.Баранавічы,

тэатральны калектыў "Свежы вецер", г.Столін,

тэатральны калектыў "Фарбы", г.Брэст.

Семінар уключаў у сябе тэарэтычныя заняткі для кіраўнікоў і рэжысёраў спецыяльных тэатраў і практычныя заняткі з кіраўнікамі і ўдзельнікамі тэатральных калектываў. У гульнявой форме былі праведзены майстар-класы па наступных напрамках: інтэрактыўныя гульні-знаёмствы, гімнастыка пачуццяў, прастора і час спектакля, тэатральныя гульні і практыкаванні.

 

Нязмушаная абстаноўка, добразычлівыя адносіны педагогаў і валанцёраў садзейнічалі разняволенні хлопчыкаў і дзяўчынак з псіхафізічнымі асаблівасцямі, дапамагалі ім больш яскрава выказваць свае пачуцці.

 

Зносіны, якія праходзілі паміж хлопцамі і валанцёрамі паміж заняткамі, садзейнічалі адаптацыі хлопцаў у грамадства. Па выніках праведзенай працы арганізатары майстар-класа і кіраўнікі спецыяльных тэатраў мелі магчымасць абмеркаваць праблемы і асноўныя моманты па пастаноўцы выбраных п'ес.