Справаздача аб візіце ў Люблін дэлегацыі з Брэста ў рамках праекта «Ламаннебар'ераў»

Прымаючы бок (Люблінскі форум інвалідных арганізацый) загадзя распрацаваў праграму знаходжання, якая карэктавалася з улікам запытаў і пажаданняў удзельнікаў. Так напрыклад форма заняткаў з псіхолагам была зменена з стомных гутарак, якія некаторымі ўдзельнікамі не ўспрымаліся на гульні і гэта дазволіла згуртаваць групу.

Бытавыя ўмовы былі прадуманы з улікам асаблівасцяў захворванняў і якія ўлічваюць працяглы тэрмін знаходжання і гэта з першых дзён стварыла добры псіхалагічны настрой у групе. Для асобных удзельнікаў гэта было неабходнай умовай, бо напрыклад Гунасаў Міхаіл, Дзмітрук Павел раней ніколі без бацькоў не выязджалі на такі тэрмін з дому.

Найбольш змястоўным і карысным было наведванне варштатаў тэрапіі ў Свідніку.

Удзельнікі праекта ў варштаце тэрапіі г.Свіднік

Захарава Віка і Тарасава Оля праходзілі навучанне ў майстэрні пластыкі. На працягу 5 дзён дзяўчынкі асвоілі выраб святочных паштовак выкарыстоўваючы тэхніку батыку, а таксама навучыліся рабіць сувеніры з падручных бытавых сродкаў: пенапласту і макаронаў. Атрыманыя навыкі аказаліся карыснымі для развіцця творчасці, а гэтак жа могуць мець практычнае прымяненне асабліва Захаравай Віцы паколькі яна ў цяперашні час не працуе.