Пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўленыя фатаграфіі змаглі перадаць атмасферу майстар-класаў і трэнінгаў, энтузіязм і творчасць удзельнікаў і пазітыўны настрой, які суправаджаў кожную сустрэчу. На адкрыцці выставы трымалі слова кіраўніца праекту Ірына Трацюк, старшыня БАМГА "Інвалід і асяроддзе" Іван Шмыга і кіраўнік фотаклуба "Пагляд" Алег Рачкоўскі.
Аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках праекта, і іх выніках расказалі кіраўнік праекта Ірына Трацюк, а таксама кіраўнік майстар-класаў Таццяна Віктараўна Зарэмба і каардынатар валанцёраў Алена Марчанка. У адкрыцці выставы прынялі ўдзел і супрацоўнікі бібліятэкі. Яны прадставілі сваю выставу літаратуры па пытаннях арттэрапіі, і пра магчымасці тэатральнай дзейнасці ў рабоце з людзьмі розных катэгорый. Акрамя гэтага супрацоўнікамі навуковага аддзела бібліятэкі былі знойдзены і прадстаўлены артыкулы ў газетах пра тэатральны фестываль, які ўжо стаў традыцыйным у Брэсце. "Непратаптаны шлях".
Сярод гасцей, якія наведалі адкрыццё фотавыставы, былі ўдзельнікі майстар-класаў, валанцёры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць з інвалідамі.