Рэалізуючы праект "Безбар'ернае асяроддзе магчымасцей" Пасольства ЗША ў РБ, у рамках сумеснага плана нашай работы з дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі аб'яднаннямі на 2021 год, у сярэдзіне лютага адбылося знаёмства супрацоўнікаў "Інклюзіўнага цэнтра прасоўвання ЗЛЖ" з маладымі інвалідамі горада Брэста.
У нязмушанай абстаноўцы майстар-класа па народнай мастацка-дэкаратыўнай творчасці, на базе другога аддзялення знаходжання для інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста (па вуліцы Гродзенскай, 6), мы дамовіліся з хлопцамі правесці спартыўнае свята з міні турнірам па параалімпійскім відзе спорту «Бочча», настольным футболе і марскім більярдзе «Новус». А таксама па вуліцы Машэнскага, 66 арганізаваць навучальны сеанс з ужываннем віртуальных ачкоў і абмяняцца досведам працы ў якія аднавілі дзейнасць кружках малявання і вырабаў.