Надзвычайныя сітуацыі ствараюць умовы небяспечныя для жыцця. Страх, паніка - губляюцца каштоўныя секунды! А трэба смела дзейнічаць, каб засцерагчы сябе і іншых.

"Інклюзіўны цэнтр прасоўвання ЗЛЖ" па вул Машэнскага, 66, г. Брэста пачаў праводзіць заняткі па набыцці навыкаў і правілаў бяспекі ў складаных сітуацыях. У  рамках рэалізацыі праекту «Безбар'ернае асяроддзе магчымасцяў» пасольства ЗША ў РБ набыта абсталяванне, якое віртуальна змяшчае ў надзвычайную сітуацыю. Удзельнік атрымлівае дакладныя ўказанні дзеянняў, накіраваных да выратавання жыцця, вучыцца правільна  прымаць рашэнні і смела дзейнічаць.

Дзеці і людзі з інваліднасцю асабліва маюць патрэбу ў такіх ведах. Будзе арганізавана група для адаптацыі дзяцей і людзей з інваліднасцю БМАГА "Інвалід і асяроддзе".

У рамках віртуальнага комплексу прадугледжваецца праграма "Дарожны рух".  для навучання першасным асновам правіл дарожнага руху і бяспечнага перасоўвання  на электронных інвалідных калясках, электра-самакатах, веласіпедах, скутэрах.