Члены Брэсцкага абласнога грамадскага аб'яднання «Інвалід і асяроддзе» выказваюць шчырыя і глыбокія спачуванні Мікалаю Рэкешу, яго родным і блізкім у сувязі са смерцю жонкі Марыны.

У гэты журботны час мы падзяляем боль страты і жадаем сям'і сіл і душэўнай стойкасці перажыць цяжкую страту.

Няхай Гасподзь суцешыць сэрцы родных і блізкіх, дапаможа перанесці смутак і захавае светлую памяць пра Марыну.

Добрая і светлая памяць пра яе назаўсёды застанецца ў сэрцах тых, хто яе ведаў і любіў.

Вечная памяць.

Савет БДАДПІ «Інвалід і асяроддзе»