З 1 жніўня 2026 года ў Беларусі павялічаны бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Яго новы памер складае 530,37 рубля.

У параўнанні з папярэднім перыядам БПМ вырас на 4,1%. Ад яго памеру залежаць многія сацыяльныя выплаты, таму адначасова былі пералічаны сацыяльныя пенсіі, асобныя дапамогі і даплаты.

У прыватнасці, памер сацыяльнай пенсіі для інвалідаў I групы складае 583,41 рубля.

Новыя памеры БПМ дзейнічаюць з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2026 года.

Матэрыял падрыхтаваны на аснове інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.