У інфармацыйна-навучальным цэнтры для маладых інвалідаў г. Століна ў рамках праграмы «Інклюзіўная школа самастойнага жыцця» Брэсцкага грамадскага аб'яднання «Інвалід і асяроддзе», падтрыманага Фінскім пасольствам у Латвіі і Беларусі, 23-24 чэрвеня 2022 года Адвентыстаў Сёмага Дня г. Брэста правялі мерапрыемства па ЗЛЖ, паказальныя спаборніцтвы па параалімпійскім відзе спорту «Бочча», праграму па правільным прыняцці рашэння ў няштатных жыццёвых сітуацыях з ужываннем ачкоў 3Д віртуальнай рэальнасці. Пазнавальны аднадзённы веламарафон па гістарычных мясцінах горада Століна і наваколлях яшчэ больш натхніў валанцёрскую каманду.