Арганізатары пастараліся на славу - сумаваць не было часу. Дзень пачынаўся ў 7.30 з гімнастыкі голасу і цела. Далей - сняданак (трэба адзначыць, што кармілі нас вельмі смачна і разнастайна). Затым пачыналіся заняткі, якія не толькі павысілі наша майстэрства, але былі вельмі займальнымі і праходзілі ў сяброўскай і адкрытай абстаноўцы. Увогуле, час на занятках пралятаў як адно імгненне.

А вечарамі… вогнішча, песні, інтэграцыйныя танцы, нават арганізавалі мясцовую кіназалу!

У заключэнне хачу сказаць, што варштаты будуць цікавыя ўсім, хто займаецца творчай рэабілітацыяй людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Запрашаем прыняць удзел у варштатах усіх зацікаўленых! Інфармацыю аб варштатах, семінарах, канферэнцыях і іншых цікавых мерапрыемствах, якія будуць праходзіць на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Украіны.