Вольга Гнядзько - кіраўнік тэатра "Жалейка", Брэст.
Цудоўная арганізацыя семінара! Райскае мястэчка: сонца, зоркі, вясёлка, вада, агонь, лес і, вядома ж, добрыя людзі. Выдатнае правядзенне майстар-класаў: праца па сцэнічным майстэрстве, з голасам, целам, тэмпа-рытмам і шматлікае іншае. У выніку, за 4 дні былі арганізаваны гурты, кожны з якіх зрабіў некалькі эцюдаў для выступлення перад гледачамі. Гэты семінар з'явіўся плённай практыкай і святам для яго ўдзельнікаў.
Сяргей Волкаў - рэжысёр тэатра "Пераадоленне", Пінск.
Нягледзячы на тое, што ў тэатры «Пераадолен» займаецца моладзь дваццаці - трыццаці гадоў, запрашэннем Міхаіла Рыгоравіча мы ўзрадаваліся як дзеці. Гэты слаўны чалавек сабраў узрушаючую творчую каманду. Аказалася, што для творчасці дастаткова толькі ідэі. На чацвёрты дзень, удосталь найграўшыся ў чахарду з законамі тэатра, мы наладзілі бліскучы галаканцэрт, які з лішкам акупіў цяжкасці і сумневы рэпетыцыйных дзён. Выдатны ансамбль выканаў чулую песню, якую сам жа і напісаў. Педвгогі з Брэста, Століна, Пінска набылі цікавы вопыт, хлопцы раскрылі свой патэнцыял, усе перасябравалі, свята ўдалося на славу. Вялікі ўсім дзякуй!