За паўгадзіны да пачатку мерапрыемства зала ператварылася ў сапраўдны мурашнік - удзельнікі праекта, валанцёры, госці, прадстаўнікі тэлебачання і радыё…Тэатральная сустрэча стала маленькім тэатральным фестывалем. Рэжысёры і хлопцы з асаблівасцямі ў развіцці спрабавалі сябе ў розных жанрах. Пастаноўку па знакамітай казцы "Каша з сякеры" мы ўбачылі ў выкананні рабят тэатра "Свежы вецер". Алена, адна з удзельніц праекту, дэкламавала нам байкі. Артысты з Баранавіч прадставілі пастаноўку «Муха-цокатуха» і запалілі залу сваімі пародыямі на эстрадных спевакоў. Тэатр "Фарбы" праявіў свае тэатральныя таленты ў эцюдах "Тры падарункі", "Ён прыйшоў", сцэнцы "Дзед і ўнучка". А госці з Антопаля парадавалі нас музычнай пастаноўкай у клоунскім стылі «Не спі ў маёй машыне».
Дзеці з абмежаваннямі перажылі сапраўдны сцэнічны поспех. Валанцёры - байцы нябачнага фронту - актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку і правядзенне сустрэчы. Яны дапамагалі з афармленнем фотавыставы, суправаджалі дзяцей, дапамагалі ім рыхтаваць касцюмы для паказу і размяшчаць дэкарацыі на сцэне, вялі праграму мерапрыемства.
Кіраўнік майстар-класаў Таццяна Зарэмба, падводзячы вынікі тэатральнай сустрэчы, адзначыла, што ў рамках праекта сярод юнакоў-удзельнікаў тэатральнага калектыву "Фарбы" спее будучы рэжысёр, і мае намер падтрымліваць у прафесійным развіцці дзяўчыну з такімі здольнасцямі!