Увечары, пасля правядзення навукова-інфармацыйнага семінара ў канферэнц-зале гарадскога выканаўчага камітэта па вуліцы Энгельса, 3 “Сітуацыя людзей з абмежаваннямі ў Польшчы і Беларусі – спроба ацэнкі” на беразе ракі Буг адбылася экскурсія гасцей аб'яднаных Люблінскім форумам арганізацыі інвалідаў “Сеймік ваяводскі” Польскіх дзяржаўных і таварыстваў. У нефармальнай абстаноўцы яны пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі двух суседніх народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў будавалі, карысталіся і ваявалі на гэтай гістарычнай зямлі.
Раніцай адбыўся Міжнародны семінар, дзе з аратарскім поспехам выступілі Лысюк Анатоль доктар палітычных навук прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна Леанюк Надзея дацэнт, кандыдат педагагічных навук, дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта гэтага ж універсітэта і прафесара Люблінскіх універсітэтаў Ванда Кацюба і Войцех Адрэбскі са змястоўнымі дакладамі аб сітуацыі інвалідаў у Польшчы і Беларусі. У час абмеркавання дакладаў удзельнікамі семінара адбыўся нефармальны абмен інфармацыяй з прапановамі аб супрацоўніцтве 13 арганізацый з Польскага боку і больш за 20 з Беларускага. На ўрачыстым абедзе ў каву гарвыканкама зацікаўленыя бакі паспяхова завяршылі абменам візітных картак і партнёрскіх прапаноў.
На другі дзень госці з Польшчы пазнаёміліся з работай керамічнай майстэрні інвалідаў «Керам Арт» (вул. Ленінградская, 39 г. Брэст дырэктар Барысаў Васіль), інфармацыйным цэнтрам БМГАА «Інвалід і асяроддзе» (старшыня Шмыга Іван) па гэтым жа адрасе, ТЦСАН Брэсцкага Камянецкага раёна (дырэктар Шаблоўская Алена) і са славутасцямі Белавежскай пушчы.