За снежным бар'ерам - цёплыя сустрэчы.

Для рэалізацыі сумесных праектаў па рэабілітацыі інвалідаў 27 студзеня 2021 года ў г. Брэсце адбылася сустрэча БМАГА "Інвалід і асяроддзе" з прадстаўнікамі  міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыя АДРА (Адвентысцкага Агенцтва Дапамогі і Развіцця) і  Бел АІ Валожынскага раёна.

Удзельнікі наведалі керамічную майстэрню "КерамАрт", "Інклюзіўны цэнтр прасоўвання ЗЛЖ" у Брэсце і цэнтр самастойнага жыцця "Зялёны дом" Белае возера БМАГА "Інвалід і асяроддзе".

АДРА мае свае прадстаўніцтвы ў больш чым 125 краінах па ўсім свеце і цэнтральны офіс у Вашынгтоне, ЗША. ADRA International мае кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным Савеце ААН  працуе з людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе незалежна ад іх расы, нацыянальных, палітычных і рэлігійных поглядаў для дасягнення пазітыўных бачных зменах у іх жыцці.


У выніку сустрэчы было намечана правесці сумесны праект па рэабілітацыі інвалідаў  Мінскай вобласці.