За кароткі час архітэктару з Хельсенкі на інваліднай калясцы KILPELÄ Niinе ўдалося правесці карысны аналіз безбар'ернага асяроддзя супермаркета "Еўраопт" г. Брэста па Варшаўскай шашы і "Зялёнага дома" турыстычнай базы "Спадарожнік" Белае возера Брэсцкага раёна.

 

На другі дзень паводле праграмы штогадовага павышэння кваліфікацыі ў Брэсцкім аблвыканкаме госці з Фінляндыі (іх было 5 чалавек) пад кіраўніцтвам Könkkölä Kalle правялі лекцыю ў Брэсцкім Дзяржаўным тэхнічным універсітэце з выкладчыкамі і студэнтамі – архітэктарамі і ў другой палове дня пазнаёмілі 20 галоўных раёнаў. спецыялістаў 5 праектных інстытутаў г. Брэста з арганізацыяй безбар'ернага асяроддзя пражывання ў Фінскіх гарадах і населеных пунктах простымі і даступнымі спосабамі.

 

Kalle цікавы чалавек з нараджэння на інваліднай калясцы былы палітык член парламента Фінляндыі і кіраўнік грамадскай арганізацыі "Парог" быў ля вытокаў арганізацыі безбар'ернага асяроддзя ў сваёй краіне. Ён са сваімі калегамі прадставіў вопыт простага і даступнага рашэння не гідраўлічнага пандуса на Хельсенскіх гарадскіх аўтобусах. Яны даўно адмовіліся ад не надзейнай механічна-гідраўлічнай пад'ёмнай прыступкі і дашлі да простага ў ручную адкідному пандусу. У час размовы былі прадстаўлены еўрапейскія стандарты і нарматывы па безбар'ерным асяроддзі Фінляндыі, а ў вольны час яны пракаціліся па вул. Савецкай і цэнтру нашага ўпадабанага ім горада Брэста.