У Жэневе праходзіць 35-я сесія Камітэта ААН па правах людзей з інваліднасцю.

Праца сесіі запланавана з 12 па 27 жніўня 2026 года ў Палацы Нацый.

Камітэт складаецца з незалежных экспертаў і ажыццяўляе маніторынг выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

Падчас сесіі Камітэт разглядае даклады дзяржаў, аналізуе выкананне палажэнняў Канвенцыі і абмяркоўвае пытанні абароны правоў, роўнага ўдзелу і ўключэння людзей з інваліднасцю ў грамадскае жыццё.

17 жніўня ў праграме сесіі прадугледжаны разгляд Літвы.

Матэрыял падрыхтаваны на аснове афіцыйнай інфармацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.