За актыўную работу па сацыяльнай абароне маладых інвалідаў Брэсцкі аблвыканкам (подпіс старшыні аблвыканкама К.А.Сумара ад 5.01.2012 года) узнагародзіў Граматай Брэсцкае абласное маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Інвалід і асяроддзе".

 

Мерапрыемства ўручэння адбылося ў актавай зале Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста 22.02.2012 года. Пры ўручэнні намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Хромаў У.М. адзначыў станоўчую 15-гадовую дзейнасць грамадскай арганізацыі маладых інвалідаў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці накіраваную на аказанне садзейнічання маладым інвалідам у сацыяльна-бытавой, працоўнай адаптацыі з іх наступнай інтэграцыяй у грамадства.

 

У прыватнасці ён звярнуў увагу на шматгадовыя грамадска-карысныя работы на турыстычнай базе "Спадарожнік" (фонд сацыяльнай абароны), якія перараслі з дапамогай нямецкіх партнёраў Рюдыгера і Біяты фон Ханследэн, у арганізацыю "Сацыяльнай вёскі" цэнтра незалежнага жыцця інвалідаў з пабудаванай майстэрняй і інтэрнатам для маладых інвалідаў. За гэтыя гады былі часова працаўладкаваны і змаглі зарабіць працоўную пенсію 132 інваліды. З 2005 года рэнтабельна і дынамічна развіваецца керамічная майстэрня «КерамАрт» у г. Брэсце (кір. Барысаў В.У.) з сямю пастаяннымі працоўнымі месцамі.

 

Асабліва адзначана экалагічная і культурна-масавая дзейнасць, накіраваная на павышэнне актыўнасці ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, разбурэнне стэрэатыпаў у адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, садзейнічанне актыўнай рэабілітацыі, адаптацыі маладых людзей. (5 экалагічных марафонаў на веласіпедах і інвалідных калясках з экафондам ІСАР). На працягу 8 гадоў БМГАА «Інвалід і асяроддзе», сумесна з упраўленнем адукацыі, аддзелам па справах моладзі аблвыканкама і гарвыканкама, праводзіць Міжнародны тэатральны фестываль адмысловых тэатраў «Непратаптаны шлях» (Трацюк І.В., Зарэмба Т.В.), дзе прымаюць удзел каля 200 чалавек. Прыбалтыкі, Расіі, Германіі і Беларусі (па 12-13 тэатральных калектываў кожны год, членамі якіх з'яўляюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі).

 

Сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста ў рамках праграмы падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі адкрыты цэнтр сустрэч, інфармацыі і творчасці "Акно ў жыццё". (творчая майстэрня (Казакевіч А.Г.), фотавідэаклуб «Погляд» (Рачкоўскі А.А.), тэатральны і вакальны гурток (Смалеўская І.М., Гатоўчыц Ю.). Аднавіў актыўную працу экавелаклуб (Балдэнка В.В.). На верасень намечана абшырная Беларускага Палесся да паўночнага ўзбярэжжа Азоўскага мора».

 

Дзякуючы эфектыўнай дзейнасці ў інтарэсах людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аб'яднанне заслужыла грамадскае прызнанне, карыстаецца аўтарытэтам у Брэсцкай вобласці і ў замежных партнёраў.

 

Прыміце шчырыя віншаванні!

Ды дабраславіць вас усіх ГАСПОДЗЬ!!!