У цэнтры ўвагі праекта - тэатральны фестываль інвалідаў з удзелам міжнародных груп, які прапануе разнастайныя магчымасці для работы з грамадскасцю і паслужыць шматпланавым выпрабавальным палігонам для запланаваных клубаў, рабочых груп, майстэрняў. Паколькі з мясцовымі органамі ўлады ўжо існуюць добрыя кантакты і яны ўдзельнічаюць у фінансаванні праекту, заяўнікі спадзяюцца з дапамогай праекту на добрыя аргументы для працяглага і доўгатэрміновага садзейнічання ўжо створаным умовам працы і магчымасцяў працаўладкавання.
Мэты праекта
Праект мае на мэце, праз арганізацыю творчай дзейнасці для інвалідаў, стварэнне моста паміж імі і мясцовай грамадскасцю. Паступовае пераўтварэнне грамадскіх уяўленняў аб людзях-інвалідах, з'яўляецца адзінай і трывалай асновай змены і паляпшэння іх становішча ў грамадстве. Каб параўнаць сітуацыю, дастаткова азірнуцца на тое, што адбывалася ў Нямеччыне 30-40 гадоў таму! "Інтэграцыя праз мастацтва" азначае таксама, што і самі інваліды, дзякуючы сваёй творчай прадуктыўнасці, будуць успрымаць сябе па-іншаму. Таксама як і члены сем'яў павінны ўбачыць іх не толькі ў абмежаванасці інваліднасцю, але здольнымі зацікавіць грамадскасць і змяніць карціну аб інвалідах, якая склалася. Творчая дзейнасць і вытворчасць ахопліваюць усе рамесныя, інфармацыйныя і выяўленчыя формы.