15 чалавек, 10 з якіх - людзі з інваліднасцю, на працягу 10 дзён атрымлівалі практычныя веды, навыкі і методыкі правядзення мерапрыемстваў у сферы ЗЛЖ і ў прафарыентацыі. У выніку чаго ва ўдзельнікаў лагера павысіліся веды ў галіне ЗЛЖ і прафілактыцы НДЗ для арганізацыі працы «Інклюзіўнага цэнтра прасоўвання ЗЛЖ» і правядзення веламарафона ў дом-інтэрнат пасёлка Дамачава. Таксама пазнаёміліся з магчымымі прафесіямі для інвалідаў і варыянтамі працаўладкавання на рынку працы Брэста. Гэтыя мерапрыемствы дазволілі ўдзельнікам лагера адпрацаваць атрыманыя навыкі і павысілі рухальную актыўнасць.
Рабяты са сваімі фізічнымі разыначкамі з гарадоў Брэста, Пінска, Баранавічы, Івацэвічы мелі магчымасць па максімуме творча само рэалізавацца сумесна з прафесіяналамі заслужанымі мастакамі па кераміцы і інструктарамі ЗЛЖ. Сваімі спланаванымі і прадуманымі мерапрыемствамі валанцёрам з ЦГАСД г. Брэста на рэдкасць гнутка і фантастычна проста, з улікам фізічных магчымасцей групы, удалося стварыць атмасферу адзінай сям'і аднадумцаў.
Вянок эмоцый і мяжа пачуццяў выклікаў «Веларамарафон» у пасёлак Дамачава на звычайных роварах і тэндэме ў счэпцы з інваліднай каляскай на якой устойліва і адважна пракаціўся інвалід 1 групы Сідарчук Мікалай з Пінска. Акрамя запланаванай сустрэчы з цікавым чалавекам Пстыка Канстанцінам (спартсменам па рэгбі на інваліднай калясцы і інструктарам актыўнай рэабілітацыі ў Польшчы) была сумесна прыгатавана вогнішча на беразе сажалкі Агра сядзібы "Назад у СССР".
Апошняя кропка мерапрыемства «Спартакіяда» з параалімпійскіх відаў спорту (Бочча, стральба з лука) пакарыла сэрцы, як удзельнікаў, так і валанцёраў, дзе Дзмітрук Павел (інвалід 2 групы) падарыў самаму юнаму ўдзельніку лагера Косціку Бахуру свой салодкі прыз цэлую каробку цукерак. міласэрнасці і агульнай фінальнай весялосці якое адбылося свята для душы і целы.