25-26 лістапада 2018 года ў г. Пінску адбыўся інклюзіўны «Марафон здароўя», які ўключаў спартыўную эстафету «Будзь здаровы», таварыскі матч па валейболе седзячы, спаборніцтвы на роварах «Велапакатушкі» і «Дзіцячую выставу здароўя» для дзяцей школы № 16 і навучэнцаў.
Каманда людзей з інваліднасцю і валанцёраў г. Брэста, нягледзячы на дрэннае надвор'е, здзейсніла займальную экскурсію па горадзе Пінску. Мы ўбачылі знакаміты Езуіцкі Касцёл, помнік Веры Харужай і набярэжную, дзе злучаюцца дзве ракі - Прыпяць і Піна. Выказваем вялікую падзяку за гэтую экскурсію валанцёрам з Пінска - Прэлаўскай Анастасіі, Алене і Вадзіму Кулаю.
Увечары ў актавай зале школы-інтэрната на ўрачыстым адкрыцці "Марафона здароўя" ўрач педыятр (валанцёр з ЦХАСД г. Пінска) Дзяркач Кацярына ў інтэрактыўнай форме пазнаёміла дзяцей з 8 галоўнымі прынцыпамі здароўя. У гэты ж вечар у спартзале школы-інтэрната адбыўся таварыскі матч па валейболе седзячы. Захоплена гулялі ўсе: навучэнцы школы, валанцёры і людзі з інваліднасцю Брэста і Пінска.
На другі дзень у Пінску ўпершыню адбылося па-сапраўднаму інклюзіўнае мерапрыемства – спартовая эстафета «Будзь здаровы». У эстафеце прынялі ўдзел навучэнцы школы №16 і выхаванцы школы-інтэрната. Гэтае спартыўнае спаборніцтва ў пазнавальнай форме правялі валанцёры ЦХАСД - сям'я Беляковічаў з Пінска. А Валянцін Балдэнка, старшыня веласіпеднага клуба трох узростаў "РаДэя" з г.Брэста, арганізаваў у спартзале займальныя "Велапакатушкі", спаборніцтвы на веласіпедах, якія праходзілі паралельна з "Дзіцячай выставай здароўя".
Па меркаванні здымачнай групы тэлекампаніі «Вараг» і ўдзельнікаў марафону - спартовае свята атрымалася!
Ініцыятыва "Інклюзіўны цэнтр прасоўвання здаровага ладу жыцця" рэалізуецца ГА "Інвалід і асяроддзе" ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь" ("БЕЛМЕД") фінансуем Польшча ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і рэалізуе ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.