Калі вы хочаце бачыць сваё дзіця шчаслівай і занятай карыснай для яго справай, тады прыводзьце яго на Машэнскага, 66 
в "Інклюзіўны цэнтр прасоўвання ЗЛЖ" г. Брэста і ён для сябе знойдзе заняткі па інтарэсах. 
У гэтыя выходныя, апошнія дні лета - 30 жніўня арганізатары: валанцёры БМАГА «Інвалід і асяроддзе», Царквы Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня і велаклуб «Радэя» правялі выдатны час для дзяцей.

 

У 12.00 пачалася забаўляльная праграма - "Мае выбар - здароўе" з віктарыны "Пытанне-Адказ", у якой за правільныя адказы давалі прысмакі. На тэрыторыі цэнтра была ўключана дзіцячая музыка - гэта яшчэ больш узнімала настрой на станоўчыя эмоцыі.

 

Крэатыўныя валанцёры ў строях стваралі чароўную і маляўнічую мыльную атмасферу, якая 100% стварыла свята без межаў. Кожнае дзіця з усмешкай змагло зрабіць сваю чароўную мыльную бурбалку, любых памераў, а вясёлыя валанцёры былі ім у дапамогу. 

 

Шчаслівыя дзеткі разбегліся па групах, хто на дзіцячыя каруселі, хто на вулічныя трэнажоры, хто на дартс, на боча, на валейбол. Нехта запісаўся на творчы гурток «Усмешка», дзе ствараюць сучасныя вырабы з лямцу. 

 

Таксама на тэрыторыі цэнтра можна асвоіць тэхніку скандынаўскай хады. А вы ведалі, што калі правільна хадзіць, то скандынаўская хада дапамагае задзейнічаць каля 90% цягліц і спаліць амаль удвая больш калорый, чым пры звычайнай хадзьбе. Гэты від спорту зарадзіўся ў Фінляндыі.
Аб усім гэтым можа вам распавесці дасведчаны інструктар.

 

І самае займальнае было для дзетак - гэта «Велапакатушка» з перашкодамі, дзе трэба было прайсці сцежку без штрафных балаў і на час. Ровар - гэта не толькі задавальненне, але і выдатны трэнажор для фізічных нагрузак і розуму.

 

Калі вы не ведаеце, чым заняцца на выходныя, прыходзьце дарослыя і дзеці павесялімся разам!

Р.S. Вялікая падзяка  арганізатарам і валанцёрам, за радасць падораную дзецям. Ваша дапамога гэта бясцэнны ўклад і, безумоўна, магутная падтрымка.