Заяўнікам праекта з'яўляецца генеральны партнёр з Польшчы Люблінскі форум арганізацыі інвалідаў Сеймік Ваяводскі.

 

Праект накіраваны на арганізацыю інавацыйнай рэабілітацыі і адаптацыі маладых інвалідаў Польшчы і Беларусі праз укараненне карыснага вопыту на мясцовым і рэгіянальным узроўні. Праект з'яўляецца прыкладам сумеснай каардынацыі мерапрыемстваў міжнароднага дабра - здароўя.

Мэта праекта - пашырэнне трансгранічнага патэнцыялу супрацоўніцтва дзвюх суседніх краін, абмену вопытам паміж некамерцыйнымі арганізацыямі інвалідаў.

 

Асноўнымі задачамі праекта з'яўляюцца:

1. Пашырэнне магчымасцей перадачы ведаў, вопыту, рэабілітацыйна-інфармацыйных і практычных навыкаў паміж Люблінскім форумам арганізацый інвалідаў Сеймік ваяводскі і Брэсцкім абласным маладзёжным грамадскім аб'яднаннем "Інвалід і асяроддзе" супрацоўнікаў, якія прафесійна працуюць у сацыяльнай сферы, азнаямленчыя паездкі, афармленне і публікацыя матэрыялаў экалагічнага і культурнага плана на трансгранічнай тэрыторыі.

2. Павелічэнне доступу да адукацыі, да інфармацыі сумесных інтэгравана-рэабілітацыйных мерапрыемстваў людзей з абмежаванымі магчымасцямі

3. Павелічэнне сеткі аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры за кошт стварэння 4-х шматпрофільных інфармацыйна-кансультацыйных пунктаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Люблінскім ваяводстве і г. Брэсце.

 

Новая форма электроннага навучання дасць магчымасць стварыць тэлемост, які аб'яднае інвалідны рух суседніх краін. Створаная інфармацыйная студыя па абодва бакі граніцы злучыць мэтавыя групы праекта і спецыялістаў. Дазволіць на наступным этапе праекту пашырыць сферы сацыяльнай дзейнасці з беларускімі і польскімі правінцыямі, распрацаваць інавацыйныя мадэлі падтрымкі і дапамогі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.