Навукова-метадычны семінар па пытаннях арганізацыі работы з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця; выпуск інфармацыйных буклетаў і метадычных рэкамендацый па тэматыцы праекту; мерапрыемствы па наборы і навучанні валанцёраў для працы з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Распрацаваныя ў працэсе праекта інфармацыйныя рэсурсы будуць даступны шырокай грамадскасці, змогуць быць выкарыстаны ў дзейнасці БМАГА "Інвалід і асяроддзе", а таксама іншых арганізацый. Стратэгічная мэта праекта - садзейнічанне актыўнай сацыялізацыі і псіхалагічнай рэабілітацыі маладых інвалідаў розных катэгорый сродкамі арт-тэрапіі.

Рэалізацыя праекту пачалася 1 жніўня 2010 года і працягнецца да 31 сакавіка 2011 года. У выніку рэалізацыі праекту мы плануем вырашыць наступныя задачы:

1: навучыць асновам мастацкай дзейнасці 45 маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, і не менш як 5 кіраўнікоў і рэжысёраў тэатральных груп, якія пражываюць у г. Брэсце і Брэсцкай вобласці.

 

2: падрыхтаваць групу валанцёраў (20 маладых людзей), якія будуць узаемадзейнічаць з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.

 

3: забяспечыць шырокай аўдыторыі распаўсюджванне інфармацыі па арганізацыі тэатральнай дзейнасці з людзьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.
У выніку рашэння вышэйпаказаных задач мы спадзяемся дасягнуць агульную мэту, якая заключаецца ва ўцягванні ў грамадскае і культурнае жыццё супольнасці людзей, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, якія пражываюць у г. Брэсце і Брэсцкай вобласці, з дапамогай навучання і ўдзелу ў тэатральнай дзейнасці.