ПРЫЧЫНЫ НАПІСАННЯ ПРАЕКТУ.
Зыходзячы з досведу працы мінулых гадоў, мы дашлі да высновы, што эфект экалагічнага руху павялічваецца тады, калі яно прышчэплена са школьных гадоў, з падлеткавага веку і не пастановамі законаў, а ўнутраным пачуццём выходным ад кожнага чалавека. Справа распачатая асобнымі людзьмі і падтрыманая аднадумцамі, прыводзіць да перамогі. Нашы маладыя хлопцы без рук, без ног, сваім энтузіязмам, мужнасцю, з якімі яны ўдзельнічаюць у велапрабегу, сваім прыкладам санітарнага рэйду па ўборцы смецця, без сумневаў, прыцягнуць вялікую масу дзяцей адпачывальнікаў у гэты час ля вадаёмаў да экалагічнага аздараўлення берагоў.
АСАБЛІВАСЦІ ВЫКАНАННЯ ПРАЕКТУ І ЯГО ВЫНІКІ.
50 маладых інвалідаў Брэсцкай вобласці за 27 дзён, у рамках ужо адпрацаванай праграмы "ІНВАЛІД і АСЯРОДДЗЕ" і "ЗЯЛЁНЫ ЛІСТ" правялі:
- пастаянны санітарны догляд (рэйды) за тэрыторыяй абласнога санаторна-курортнага цэнтра Белае возера пад дэвізам "Смецце ў лесе - пластыкавая гангрэна на зямлі";
- добраўпарадкаванне турыстычных маршрутаў, стаянак, сцежкі здароўя на Белым возеры;
- захаванне краявіднага экалагічнага мура з брусаў з аглядам дэндрарасліннасці мясцовых балот каля тур. базы «Спадарожнік;
- духоўна-ідэалагічную дзейнасць "Гармонія душы, цела, прыроды" па ўсім маршруце веламарафона і на суседняй базе "Белае возера", дзе адпачываюць дзеці Чарнобыльскай зоны.
- І як лагічнае завяршэнне, 16 фізічна і разумова здольных рабят, на роварах і інвалідных калясках здзейснілі 8-дзённы рэйд - велапрабег з 17 па 24 чэрвеня 2001г. па прыбярэжных раёнах рэк, азёр, дзе размешчаны дзіцячыя і маладзёжныя летнія лагеры адпачынку. Правялі масавыя агітацыйна-практычныя акцыі па аздараўленні экалагічнага становішча берагоў гэтых месцаў. Выступілі са здаровай экалагічнай весткай у вялізнай дзіцячай аўдыторыі. Паставілі лялечны мабільны спектакль "Зялёны лісток" і дадаткова прадэманстравалі песенны рэпертуар на экалагічную тэму. Ачысцілі і добраўпарадкавалі мурашнік на тэрыторыі лагера «Лясная казка» і на ўсю вобласць праз прэсу і тэлебачанне паказалі жаласны стан параненай прыроды і сваім гераізмам распачалі любоўнае стаўленне да нашых меншых братоў, якія атачаюць нас у лясах і рэках.
ГРАМАДСКІ РЭЗАНАНС.
Гэты праект для кожнага з нас - гэта станоўчыя эмоцыі на ўсё жыццё. Трэба адзначыць, што многія, хто сустракаецца на нашым шляху, глядзелі на нас без разумення і адабрэння: проста так людзі ездзяць па лесе і збіраюць смецце і ачышчаюць мурашнікі. Цяпер гэта не разумеюць і дзеці. Але ў асноўнай масе людзі былі ўражаны і ўспрынялі нашы дзеянні як нешта духоўнае і ачышчальнае мітуслівыя сэрцы. Грамадскасць успрыняла нас станоўча і з ухвалой. У аблвыканкаме і райвыканкамах мы атрымалі поўную ўхвалу і ў наступным годзе, з такой жа акцыяй, нам будзе лягчэй. Калі міністр лясной гаспадаркі РБ паабяцаў падтрымку, то з Божай дапамогай такія экалагічныя марафоны стануць традыцыйнымі.
АЦЭНКА І ПРАБЛЕМЫ ВЫКАНАННЯ ПРАЕКТУ.
Рэчаіснасць такая, што нас інвалідаў сустракалі па адзенні (насцярожана), а праводзілі па розуме (ветла з сардэчнымі запрашэннямі прыехаць на іншыя змены). У асноўнай масе людзі ўразіліся нашай акцыі і ўспрынялі яе, як духоўнае ачышчэнне мітуслівага сэрца ад бруду і чарноцця. Мы як маленькія казяўкі нашай велізарнай зялёнай хаты пад блакітным небам усвядомілі, што вельмі шматлікае залежыць ад ЦЯБЕ, МЯНЕ, не ЯГО, а менавіта ад ЦЯБЕ. Нічога не могуць зрабіць разумныя Законы, пастановы, калі ўсё не зыходзіць ад сэрца і Бога Творцы. У кожнага ёсць свабоднае права выбару: ці ТАБЕ ісці да катастрофы ці захаваць рай на ЗЯМЛІ.