Стварэнне ўмоў даступнасці тэрыторыі, будынкаў і памяшканняў універсітэта для людзей з абмежаванымі статынамічнымі функцыямі.
Павышэнне ўзроўню дасведчанасці будучых спецыялістаў архітэктараў аб праблемах людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Вывучэнне замежнага досведу па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці.
Прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем фізічна аслабленых людзей.
ЗАДАЧЫ: Арганізаваць студэнцкі праектны працэс безбар'ернага асяроддзя пражывання для інвалідаў навучальнага мястэчка політэхнічнага ўніверсітэта. Па выніках конкурсу распрацаваць працоўны праект, зацвердзіць яго, прайсці экспертызу, каб сіламі студэнцкіх атрадаў і будаўнічых устаноў г. Брэста рэалізаваць стварэнне безбар'ернага асяроддзя на практыцы.
У Беларусі на ўліку ў органах па працы і сацабароне на сённяшні дзень знаходзяцца каля 510 тыс. інвалідаў. Да фізічна аслабленых асоб у рэспубліцы адносяцца больш як 2,6 млн. грамадзян.
У мэтах стварэння для іх умоў безбар'ернага асяроддзя, незалежнага пражывання і інтэграцыі іх у грамадства была прынята Дзяржаўная праграма аб безбар'ерным асяроддзі жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2007-2010 гады. Згодна з дакументам, да 2011 года патрабаванням безбар'ернага асяроддзя павінны будуць адпавядаць 50 працэнтаў аб'ектаў інфраструктуры Беларусі.
B Брэсцкай вобласці ….., у Брэсце……, сярод іх …% складаюць людзі маладога прадуктыўнага ўзросту, якія маюць патрэбу ў атрыманні адукацыі, наступным працаўладкаванні і развіццё сваёй кар'еры. Дасягненне гэтых мэт для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі сутыкаецца з непераадольнымі перашкодамі ў выглядзе вузкіх дзвярных праёмаў, высокіх бардзюраў, стромкіх драбінчастых пралётаў. Вырашэнне гэтых праблем патрабуе ўдзелу ўсёй здаровай часткі насельніцтва краіны. Але найгалоўнейшым у гэтай працы з'яўляецца маральны кодэкс кожнага ўдзельніка гэтага працэсу.
Будучы цэнтрамі навуковага, сацыяльнага і культурнага жыцця, універсітэты могуць узяць на сябе функцыю інтэграцыі людзей з парушэннямі апорна-рухальных функцый у грамадства за кошт стварэння безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці, каб у далейшым яны мелі роўныя з іншымі членамі грамадства ўмовы пры ўступленні на рынак працы.
Нараўне з інстытутамі ахову здароўя, навучальныя ўстановы павінны ў першую чаргу быць прыстасаваны для перамяшчэння інвалідаў. З пачатку работы дзяржпраграмы мерапрыемствы па стварэнню безбар'ернага асяроддзя былі праведзены на 12 аб'ектах рэспубліканскіх арганізацый Міністэрства адукацыі. Гэта выбарачныя карпусы некаторых універсітэтаў і інстытутаў.
Безумоўна, ёсць у гэтым удзеле доля архітэктараў і будаўнікоў. Бо ім даводзіцца не толькі праектаваць новыя збудаванні з улікам патрабаванняў даступнасці і гуманнасці асяроддзя пражывання, але і карэкціраваць праекты, работа над якімі ўжо завершана, рэстаўраваць старыя будынкі.
БрДТУ таксама гатовы ўключыцца ў працэс. Студэнты БрДТУ, члены маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў" (у далейшым МГА "БАСА"), выступілі з ініцыятывай падрыхтаваць на конкурснай аснове праект адаптацыі будынкаў універсітэта і прылеглай тэрыторыі для перамяшчэння людзей з абмежаванымі статынамічнымі функцыямі.
МГА "БАСА" была створана ў 1993 годзе па ініцыятыве студэнтаў-архітэктараў Беларускай політэхнічнай акадэміі. Асноўная мэта арганізацыі - садзейнічанне развіццю архітэктурнай навукі і практыкі, прапаганда перадавых дасягненняў у галіне архітэктуры. БАСА аб'ядноўвае студэнтаў-архітэктараў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (г. Мінск), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (г. Гомель), Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Наваполацк) і ставіць перад сабой наступныя задачы:
• праектаванне, даследаванне і пераўтварэнне штучна створанага навакольнага асяроддзя з мэтай паляпшэння;
• выяўленне і вырашэнне праблем архітэктурнай адукацыі, распрацоўка прапаноў па ўкараненні гнуткіх форм арганізацыі арганізацыі навучальнага працэсу;
• вывучэнне праблем сучаснай архітэктурнай практыкі і актыўнае ўключэнне студэнтаў у вытворчыя адносіны;
• распаўсюджванне станоўчага вопыту навукова-даследчай і творчай работы студэнтаў-архітэктараў у арганізацыі навучальнага працэсу і фарміраванні сучасных метадаў архітэктурнай адукацыі.
Маладзёжнае аб'яднанне займаецца правядзеннем выставак, лекцый, семінараў, арганізацыяй конкурсаў студэнцкіх работ, прысвечаных той ці іншай тэматыцы. Цягам некалькіх гадоў БАСА была арганізатарам валанцёрскіх летніх архітэктурных лагераў. Арганізацыя мае права ажыццяўляць вытворча-гаспадарчую і выдавецкую дзейнасць для рэалізацыі ўстаноўленых мэт і задач.