1. Людзі, якія маюць разумовыя або фізічныя абмежаванні з дзяцінства і атрымалі пашкоджанне, не вінаватыя ў гэтым.
2. Па прычыне не вінаватасці нельга хаваць людзей з абмежаваннямі і не даваць ім роўных магчымасцей ва ўсім.
3. Таварыства павінна дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі выконваць тыя жыццёва неабходныя задачы, якія яны не могуць выканаць самі.
4. Нягледзячы на тое, што грамадства лічыць іх дзецьмі, людзі з абмежаваннямі маюць права быць дарослымі.
5. Гэтыя людзі не павінны быць на ўтрыманні, заставацца дзецьмі больш чым трэба, каб іх утрымліваць і забяспечваць поўнасцю.
6. Таму яны абавязаны па сіле сваіх магчымасцей уносіць свой уклад у развіццё грамадства.
7. Як правіла, гэты патэнцыял ўкладу, атрымліваецца больш чым самі яны і навакольнае грамадства чакаюць. Датычыцца гэта ўсіх абласцей жыцця - і ў рамястве, у мастацтве, у інтэлектуальным і духоўным развіцці.
8. Каб уносіць і развіваць гэты ўклад па сіле сваіх магчымасцей, людзі з абмежаваннямі маюць законнае і маральнае права на абавязковую падтрымку прафесійнага навучання, на атрыманне работы і самастойную жыллёвую плошчу.
9. Праца людзей з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі не павінна быць "штучнай", у сэнсе нікому не патрэбнай, і аддзелена ад агульнай прадукцыі грамадства.
10. Жылы пляц не павінен быць «рэзервацыяй» і аддзелены ад навакольнага нас жыцця людзей, а сярод усіх нас, разам з намі.
11. Калі самастойнае жыццё ва ўласнай кватэры немагчыма, то не мэтазгодна ствараць вялізныя інтэрнаты, дзе чалавек губляе індывідуальнасць, а пажадана арганізоўваць маленькія, больш сямейныя структуры, дзе людзі з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі жывуць максімальна самастойна ў рамках сваіх магчымасцяў, а калі ёсць у гэтым неабходнасць, пры падтрымцы прафесіяналаў.
12. Людзі з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі сябе павінны ўяўляць, як роўная частка грамадства і грамадства ў сваю чаргу, павінна быць адкрыта да гэтай часткі насельніцтва.
МЭТА ДЫЯЛОГА-ПОДЫУМА: Пошук новых форм інтэграцыі ў грамадства людзей з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі. Рашэнне праблем інтэграцыі інвалідаў у грамадства з вопыту людзей, якія дасягнулі поспехаў у сваёй рэабілітацыі. Абагульненне інавацыйных шляхоў рашэння, па не стандартных сацыяльных пытаннях, на аснове працы дзяржаўных абласных і гарадскіх структур і брэсцкіх, замежных грамадскіх арганізацый.
Наша дыскусія - гэта спроба набліжэння грамадства да людзей з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі. Звычайна прынята, што само грамадства гаворыць аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі і для іх без іх усё вырашае. Мы жадаем гэтыя праблемы паспрабаваць абмяркоўваць разам з імі. Таму людзі з разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі атрымліваюць слова на нашым дыялогу першымі.
Мы розныя, але роўныя.
24 праглядаў