Падчас абедзеннага перапынку Таццяна Віктараўна (вядучая майстар-класа) прапанавала нам паўдзельнічаць у працы драматурга: мы з валанцёрамі аналізавалі п'есу рэжысёра, які прыехаў на майстар-клас. А пасля абеду мы аб'ядналіся ў каманды і прайгравалі казкі. А потым абмяркоўвалі, як можна зрабіць нашы пастаноўкі лепшымі: якую галоўную думку мы хочам данесці гледачам, якім чынам гэта можна зрабіць, аналізавалі характар персанажаў, думалі аб тым, як можна праз дзеянні на сцэне максімальна раскрыць яго. І канешне пасля нашых абмеркаванняў прайгравалі казкі зноў і зноў аналізавалі свае дзеянні.
Я адзначыла, як важна для хлопцаў з асаблівасцямі прайграванне ролі, што яны праз гэта адчуваюць сваю значнасць. Зразумела, як важна адзначаць іх маленькія поспехі, убачыла, што ў іх самыя розныя таленты - адны маюць прыгожы голас, іншыя валодаюць выразнай мімікай, а трэція проста непараўнальныя ў выкананні сваёй ролі. Тэатральная дзейнасць дае ім магчымасць размаўляць і атрымліваць масу станоўчых эмоцый.
Рэжысёры тэатраў пасля сустрэчы везлі бясцэнны досвед рэжысёрскай працы і планы па яго рэалізацыі ў сваіх тэатрах, валанцёры – новы досвед зносін з хлопцамі з асаблівасцямі. Стомленыя, але задаволеныя, мы вярталіся дадому.